Зняволенаму Рыгору Кастусёву дазволілі прайсці анкалагічнае абследаванне


Старшыня Партыі БНФ застаецца ў СІЗА КДБ, але яго возяць да медыкаў.

Рыгор Кастусёў.
Фота: Партыя БНФ / Facebook

Інэса Аленская, адвакатка Рыгора Кастусёва, расказала «Еўрарадыё», што зняволенаму палітыку дазволілі праходзіць медычнае абследаванне.

У Кастусёва падазраюць анкалагічнае захворванне, ён адчувае сябе кепска, не можа спаць уначы і пастаянна скардзіцца на здароўе. Нягледзячы на гэта, яму тройчы адмаўлялі змяніць меру стрымання, ён застаецца ў следчым ізалятары Камітэту дзяржаўнай бяспекі.

64-гадовы Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка адначасова з юрыстам Юрыем Зянковічам і літаратуразнаўцам Аляксандрам Фядутам. Яны праходзяць падазраваным у крымінальнай справе аб «захопе ўлады» і спробе замаху на Аляксандра Лукашэнку. Кастусёў адмаўляе датычнасць да замаху.

У траўні Кастусёў трапіў у турэмны шпіталь праз пагаршэнне здароўя, там і западозрылі анкалагічнае захворванне, але абследавання не праводзілі тры месяцы.

Hавiны
Рыгор Кастусёў зняпраўдзіў сваю датычнасць да замаху на Лукашэнку
2021.07.03 18:12

АА belsat.eu

Стужка навінаў