У ДПК заявілі, што беларускі памежнік не пераходзіў мяжу з Літвой. Але гэта недакладна


Літоўска-беларуская мяжа. Пункт пропуска Райгардас, Літва. 19 ліпеня 2021 года.
Фота: ІА / Белсат

Дзяржпагранкамітэт абверг парушэння беларускім памежнікам дзяржаўнай мяжы Літвы. Пра гэта БелТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік ведамства Антон Бычкоўскі.

«Зыходзячы з апублікаванага ў сетцы відэа не ясна, калі меў месца факт, на якім участку мяжы і што за чалавек перасоўваўся. Форму адзення вызначыць немагчыма, прыналежнасць памежных слупоў таксама цяжка ідэнтыфікаваць. У гэтай сувязі сцвярджаць, што на відэа беларускі памежнік і падзея адбывалася на беларуска-літоўскай мяжы, падстаў няма», – сказаў Бычкоўскі.

Ён таксаў дадаў, што «беларускія памежнікі па адным на мяжы не нясуць службу».

Hавiны
Беларускі памежнік пад камерай зайшоў на тэрыторыю Літвы. Выглядае, фатаграфаваў памежны слуп
2021.08.13 13:38

Нагадаем, што Памежная служба Літвы апублікавала відэа, на якім, як сцвярджаецца, у ноч з 12 на 13 жніўня пад літоўскім мястэчкам Дзевянішкі чалавек у вайсковай форме зайшоў за слуп, які пазначае мяжу Літвы і Беларусі – і адразу вярнуўся на беларускую тэрыторыю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў