Расея вышле журналістку BBC, якая пытала Лукашэнку пра ягоную легітымнасць


Расея загадала брытанскай журналістцы да канца месяца пакінуць краіну. Афіцыйная прычына – «дыскрымінацыя расейскіх медыяў» у Вялікай Брытаніі.

Карэспандэнтка BBC Сэра Рэйнсфард падчас «Вялікай размовы» Аляксандра Лукашэнкі. 9 жніўня 2021 года. Відэа: АТН / YouTube

Журналістка BBC Сэра Рэйнсфард атрымала загад пакінуць Расею, дзе працавала з пачатку 2000-х гадоў, піша «Bloomberg». Ёй не працягнулі візу, кажуць знаёмыя са справай. Сама Рэйнсфард і BBC не каментавалі гэтае рашэнне.

Стасункі Расеі з Захадам, піша «Bloomberg», цяпер «набліжаюцца да мінімуму з часоў пасля Халоднай вайны» праз жорсткае здушэнне Крамлём расейскай апазіцыі. Апошні раз брытанскага журналіста выдваралі з Расеі 10 гадоў таму, але ў 2014-м забаранялі ўезд амерыканскаму журналісту, а ў 2015-м выдварылі польскага.

Сэра Рэйнсфард была карэспандэнткай не толькі ў Расеі, але таксама ў Турэччыне, Гішпаніі і на Кубе. Як адзначае расейскі тэлеканал «Дождь», яна была адной з першых замежных журналістак, якая прыехала асвятляць захоп закладнікаў у Беслане ў 2004 годзе.

Таксама Рэйнсфард была на «Вялікай размове» Аляксандра Лукашэнкі 10 жніўня.

Яна пытала Лукашэнку пра легітымнасць пасля рэпрэсіяў, затрымання 40 тысяч чалавек, катаванняў затрыманых, шасці сотняў прызнаных палітвязнямі. Лукашэнка адказаў, што «легітымнасць гэта вынік выбараў». Ён спытаў у брытанскай журналісткі, колькі зняволеных у ЗША, назваў Брытанію «прыхваснем Амерыкі», які «танчыць пад амерыканскую дудку» і абвінаваціў ЗША і Брытанію ў тым, што яны «калолі жываты нашым вайскоўцам». Брытаніі ён сказаў «падавіцца санкцыямі». Ёй таксама прапанавалі паглядзець прапагандысцкі фільм БТ.

Hавiны
«Мы былі там бабайкамі». Што пішуць заходнія медыі, якім далі слова ў размове з Лукашэнкам
2021.08.10 16:27

АА belsat.eu

Стужка навінаў