Праваабаронцу Насту Лойку забралі на допыт у ДФР


Наста Лойка.
Фота: Human Constanta / Facebook

Супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў затрымалі праваабаронцу Насту Лойку і павезлі яе на допыт. Пра гэта паведамілі ў арганізацыі «Human Constanta».

«Паводле нашай інфармацыі наша каляжанка, праваабаронца Наста Лойка зараз знаходзіцца на допыце ў ДФР. Верагодней за ўсё, яе забралі з дому. Прычыны допыту і іншыя абставіны пакуль невядомыя», – гаворыцца ў паведамленні праваабарончай арганізацыі.

Нагадаем, што 23 ліпеня стала вядома аб ліквідацыі «Human Constanta» міністэрствам юстыцыі Беларусі.

18:45. Па інфармацыі Human Constanta допыт Насты Лойка будзе праводзіцца ў ІЧУ заўтра ці ў нядзелю. Верагодна, гэта азначае, што Лойка затрыманая на 72 гадзіны.

Зараз Насту Лойка прывезлі дадому для правядзення ператрусу.

Інфармацыі аб яе статусе або абвінавачванні па ранейшаму няма.

Сама яна запісала відэазварот на выпадак свайго затрымання, у якім заклікала ўсіх “паслядоўна адстойваць і змагацца за нашыя правы”.

Артыкулы
За паўдня Мінюст ліквідаваў больш за 40 грамадскіх арганізацыяў. Сярод іх – «Бізнес школа ІПМ», Press Club Belarus, «Мова Нанова»
2021.07.23 14:54

МГ belsat.eu

Стужка навінаў