Кампанія «Годна» пачала публікаваць новыя відэаўрокі беларускай мовы


Вядоўцы – спявак Андрусь Такінданг і журналіст Аляксей Шэін.

Грамадзянская кампанія «Годна» апублікавала на Youtube першае выданне моўнага шоу «Гоман», якое называюць онлайн-курсам вывучэння роднай мовы. Першае выданне прысвяцілі словам вітання, развітання, просьбы і падзякі.

Агулам плануюць апублікаваць 12 выпускаў, ва ўсіх абяцаюць гумар і цікавосткі пра Беларусь. У дадатак да поўных выданняў на Youtube анансуюць і кароткія ўрокі ў TikTok.

«Мэта праекту простая і складаная адначасова: зрабіць так, каб беларусы маглі вольна карыстацца беларускаю мовай у любой сітуацыі», – піша «Годна».

Увесь сезон можна будзе паглядзець бясплатна, але каб дапамагчы праекту, можна аформіць спонсарскую падпіску на Youtube-канал. На гэтым канале «Гоман» – далёка не адзінае шоу. «Годна» публікавала і караоке па-беларуску, і відэа пра гісторыю Менску, і шматлікія онлайн-канцэрты, і шмат іншага.

Hавiны
Вайцюшкевіч выдаў анімаваны альбом дзіцячых песень. З Вольскім, Naviband і малюнкамі Такінданга
2021.06.01 13:17

АА belsat.eu

 

 

Стужка навінаў