Каля 40 беларусаў ужо атрымалі палітычны прытулак у Літве


Эвеліна Гудзінскайце. Скрын з відэа Белсату

125 беларусаў папрасілі палітычнага прытулку ў Літве. Пра гэта ў каментары «Белсату» паведаміла дырэктарка дэпартаменту міграцыі Літвы Эвеліна Гудзінскайце.

Са 125 беларусаў, якія папрасілі палітычнага прытулку, каля 40 ужо яго атрымалі.

Пры гэтым Эвеліна Гудзінскайце адзначыла, што большасць беларусаў карыстаецца іншымі магчымасцямі дзеля легалізацыі ў Літве: праз атрыманне нацыянальнай візы, віду на жыхарства. Гэтак, гуманітарныя візы атрымалі каля 3000 беларусаў.

Агулам жа ў Літву пераехалі некалькі дзясятак тысяч беларускіх грамадзянаў.

Эвеліна Гудзінскайце падкрэсліла, што з беларусамі амаль няма ніякіх праблемаў. Адзінае, некаторыя з іх не заўсёды пільнуюць тэрміны свайго легальнага перабывання ў Літве.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў