Беларусы з пачатку года забралі з валютных укладаў больш як $ 720 млн


Долары ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Жыхары Беларусі працягваюць забіраць з банкаў свае валютныя ўклады. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага банку, паведамляе АФН.

Беларусы з пачатку года вывела з банкаў валютныя ўклады на $ 721,613 млн, або 12,34 %. Валютныя дэпазіты насельніцтва на 1 жніўня склалі $ 5,1281 млрд, скараціўшыся за ліпень на $ 131,5 млн, або на 2,5 %.

Сярод іншага тэрміновыя дэпазіты фізічных асобаў з пачатку года скараціліся на $ 717,468 млн, ці на 15,46 %, і на 1 жніўня склалі $ 3,922 млрд. У ліпені яны скараціліся на $ 96,757 млн, або на 2,41 %.

Таксама ўпершыню з пачатку года паказаў зніжэнне і аб’ём валюты насельніцтва, якая захоўваецца на рахунках да запатрабавання. Ён знізіўся на $ 4,145 млн, або на 0,34 %.

Агулам валютныя дэпазіты насельніцтва і юрыдычных асобаў у банках за сем месяцаў скараціліся на $ 755,419 млн, або 6,87 %, склаўшы на 1 жніўня $ 10,247 млрд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў