У Расеі супраць Максіма Галкіна завялі крымінальную справу


Былы дэпутат Дзяржаўнай думы РФ Раман Худзякоў заявіў, што супраць актора Максіма Галкіна завялі крымінальную справу за дыскрэдытацыю арміі Расеі, піша выданне Kp.ru. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Экс-дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Раман Худзякоў заявіў, што крымінальную справу супраць Максіма Галкіна завялі з нагоды заявы растоўскага блогера. Апошні звярнуўся ў МУС і нібыта яшчэ 22 чэрвеня атрымаў адказ з боку сілавікоў. Але пры гэтым блогер не паказвае пацверджання сваёй заявы. Адзінае, што ён апублікаваў, – дакумент ад ГУ МУС па Растоўскай вобласці, у якім гаворыцца, што матэрыялы справы накіраваныя ў Следчы камітэт для правярання.

Раман Худзякоў удакладніў, што Цэнтр супрацьдзеяння экстрэмізму ГУ МУС Расеі па Растоўскай вобласці «ўгледзеў прыкметы складу злачынства паводле ч. 1 арт. 207.3 КК РФ», а менавіта Галкін дапусціў «ілжывыя ў дачыненні арміі Расейскай Федэрацыі» выказванні.

Hавiны
Галівудскія зоркі не засталіся ўбаку ад вайны і падтрымалі Украіну
2022.02.26 15:26

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў