У Гомлі працягваецца закрыты суд над Кацярынай Андрэевай


Працэс у новай крымінальнай справе супраць журналісткі Кацярыны Андрэевай пачаўся 4 ліпеня, але 6 ліпеня суддзя Гомельскага абласнога суда абвясціў перапынак да 13 ліпеня. Нашай каляжанцы пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Абноўлена. Кацярыне Андрэевай прысудзілі яшчэ 8 гадоў зняволення.

Пачатак новага паседжання а 10:00.

Суд праходзіць у закрытым рэжыме. Палітзняволенай выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»). Што канкрэтна інкрымінуецца журналістцы і на аснове якіх падзеяў узнікла абвінавачванне – невядома. На справу быў накладзены грыф сакрэтнасці. Адвакат Кацярыны застаецца пад строгай падпіскай аб нераскрыцці і ніякіх акалічнасцяў не можа распавесці нават сваякам.

Як паведаміў муж Кацярыны Ігар Ільяш, вырак будзе агучаны сёння а 12:00.

Артыкулы
У Гомлі пачынаецца закрыты суд над Кацярынай Андрэевай. Што трэба ведаць пра новую справу
2022.07.04 08:00

Кацярыну Андрэеву разам з журналісткай Дар’яй Чульцовай затрымалі 15 лістапада 2020 года за стрым, падчас якога паказалі жорсткі разгон акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэнне сілавікамі народнага мемарыялу на плошчы Пераменаў.

Свой тэрмін Кацярына адбывала ў папраўчай калоніі № 4 у Гомлі, ён мусіў завяршыцца 5 верасня 2022 года. Але 10 лютага Кацярыну раптам этапавалі ў гомельскае СІЗА. Цягам 55 дзён сваякі не ведалі, у якім статусе яе трымаюць і ў межах якой справы.

7 красавіка сям’і палітзняволенай стала вядома, што Кацярыне выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»). Паводле гэтага артыкулу ёй пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

belsat.eu

Стужка навінаў