Еўразвяз дазволіў транзіт грузаў у Калінінград, але толькі чыгункаю


Еўракамісія прыняла новыя правілы ў справе абмежаванняў транзіту тавараў з Расеі ў Калінінградскую вобласць. Падсанкцыйныя тавары можна перамяшчаць праз тэрыторыю ЕЗ толькі чыгункаю і памерам, неабходным для вобласці.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Спутник

Еўразвяз дазволіў чыгуначны перавоз падсанкцыйных тавараў у Калінінградскую вобласць праз тэрыторыю ЕЗ «без перашкоды для абавязкаў дзяржаваў-сябраў ажыццяўляць эфектыўны кантроль».

«Дзяржавы-сябры павінныя правяраць, ці застаюцца аб’ёмы транзіту ў межах сярэдніх гістарычных паказнікаў за апошнія 3 гады, у прыватнасці якія адлюстроўваюць рэальны попыт на тавары першай неабходнасці ў пункце прызначэння, і ці няма незвычайных плыняў ці схемаў гандлю, якія маглі б прывесці да абыходу санкцыяў», – гаворыцца ў прэс-рэлізе ЕК.

Транзіт тавараў аўтамабільным транспартам з расейскімі аператарамі забаронены, таксама цалкам забаронены транзіт вайсковых тавараў і тавараў ды тэхналогіяў падвойнага прызначэння.

Раней Літва заявіла, што не будзе прапускаць тавараў у Калінінградскую вобласць, бо гэта забаронена санкцыямі ЕЗ. Расея ў сваю чаргу абвінавацілі Літву ў парушэнні дамоўленасцяў і пачала пагражаць.

Hавiны
Нямеччына паабяцала спыніць куплю расейскага вугалю са жніўня, нафты – з 31 снежня
2022.07.13 12:07

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў