У Жлобінскім раёне хавалі падзеж 283 кароваў і быкоў, а мяса прадавалі працаўнікам


Супраць кіраўніка гаспадаркі і пяці службовых асобаў распачалі крымінальныя справы.

Камітэт дзяржаўнага кантролю паведаміў 13 ліпеня аб выяўленні ўтоеных смерцяў 283 галоваў буйной рагатай жывёлы. Смерці хавалі тры гады, а мяса памерлых жывёлінаў прадавалі працаўнікам гаспадаркі, пры тым кампенсавалі пакупнікам выдаткі праз выплаты за выдуманую працу.

Шкоду ад гэтай схемы ацанілі на 140 тысяч рублёў. Крымінальныя справы завялі на кіраўніка гаспадаркі і пецярых службовых асобаў. Якое пакаранне пагражае падазраваным, не ўдакладняецца.

АА belsat.eu

Стужка навінаў