У Рэчыцы міліцыянты прыйшлі дахаты да прадпрымальніка ў справе аб «акце тэрарызму»


Да рэчыцкага прадпрымальніка Дзяніса Шылянка прыйшлі з ператрусам, паведамляе тэлеграм-канал «Палеская Вясна».

Мужчыну паказалі пастанову аб ператрусе паводле арт. 289 КК («Акт тэрарызму»).

Дзяніс Шылянок.
Фота: palesse.press / Telegram

У траўні ён адбываў 25 содняў арышту за майку з афіцыйным гербам Рэчыцы. Пасля гэтага «Белсат» сустракаўся з Дзянісам і пагутарыў пра той выпадак. Вось што ён нам распавёў:

Судзілі ж Дзяніса Шылянка за налепкі, якія ён нібыта распаўсюджваў, а значыць «пікетаваў». Раней Шылянок ужо двойчы трапляў пад арышт за ўдзел у пратэстах.

Абноўлена
«Зачыстка» працягваецца: ператрусы прайшлі ў Берасці, Віцебску, Гомлі і Магілёве
2021.07.13 11:02

АД, belsat.eu

Стужка навінаў