У Магілёве другі раз за тры дні гарэў парк 60-годдзя Кастрычніка


Пажар амаль ліквідавалі за 20 хвілінаў, пацярпелых няма.

Пажар у парку 60-годдзя Кастрычніка. Магілёў. 13 ліпеня 2021 года.
Фота: чытач mogilev.online

На праспекце Шмідта ў Магілёве 13 ліпеня загарэлася трава ў парку імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка, піша «Могилёв Онлайн».

Агонь хутка распаўсюдзіўся праз моцны вецер. Адна брыгада пажарнікаў не дала рады, прыехалі чатыры машыны, але ўсё ж пажар амаль цалкам ліквідавалі за 20 хвілінаў.

Адметна, што ў тым самым парку 11 ліпеня таксама гарэла трава.

АА belsat.eu

Стужка навінаў