У Гомлі аварыйна адключылі ад электрычнасці больш за 50 вуліц


Прадпрыемства «Гомельэнерго» паведаміла, што ў цэнтры Гомля адсутнічае электразабеспячэння з-за аварыйнага адключэння. Што стала прычынай – не паведамляецца.

Шматпавярховы дом у Гомлі.
Фота: rynak.by

Па апошніх дадзеных прадпрыемства, абясточана 54 вуліцы, у асноўным у цэнтры гораду. На часткі з іх электрычнасць пачала прападаць у другой палове дня, каля 16:30.

У РУП «Гомельэнерго» патлумачылі, што працы па аднаўленні падачы электрычнасці ўжо вядуцца.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў