Мінюст праводзіць праверку дзейнасці «Саюзу беларускіх пісьменнікаў»


У арганізацыю «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прыйшоў ліст ад Мінюста з патрэбай прадаставіць справаздачу.

Фота: Саюз беларускіх пісьменнікаў / Facebook

На пошту арганізацыі 13 ліпеня прыйшло паведамленне аб атрыманні заказнога ліста ад Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Дакумент ад 6 ліпеня толькі праз два дні, у пятніцу 9 ліпеня, паступіў у аддзяленне пошты. Само ж паведамленне прыйшло сёння раніцай, 13 ліпеня.

У лісце ад начальніка ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Алены Кірычэнка паведамляецца пра правядзенне Мінюстам кантрольных мерапрыемстваў па вывучэнню дзейнасці грамадскай арганізацыі «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Мінюст запытвае масіў дакументаў ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» з 1 студзеня 2018 года па 1 ліпеня 2021 года па 27 канкрэтных пунктах, звязаных са статутнай дзейнасцю арганізацыі. Дакументы па ўсіх пунктах трэба прадаставіць да 13 ліпеня, то бок да сённяшняга дня.

Але арганізацыя даслала ў Мінюст запыт аб падаўжэнні тэрміну прадастаўлення інфармацыі на два дні.

Hавiны
Улады распачалі правяранне БАЖ
2021.06.21 18:08

«Саюз беларускіх пісьменнікаў» – адна з самых сталых творчых арганізацый Беларусі, утвораная ў 1933-1934 гадах. Прафесійная няўрадавая грамадская арганізацыя беларускіх пісьменнікаў удзельнічае ў культурным жыцці Беларусі, абараняе правы і інтарэсы пісьменнікаў, а таксама развівае і прапагандуе беларускую мову і літаратуру.

Артыкулы
Медыйныя эксперты: Спробы ўладаў знішчыць свабоду слова – марныя
2021.06.17 14:23

АД, belsat.eu

Стужка навінаў