Марыю Калеснікаву ўзнагародзілі Штутгарцкай прэміяй міру


Пасля двух тураў галасавання нямецкая грамадзянская ініцыятыва «AnStifter» уганаравала палітзняволеную Марыю Калеснікаву Штутгарцкай прэміяй міру – 2021.

Марыя Калеснікава, прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі, на сустрэчы Святланы Ціханоўскай з жыхарамі Барысава. 23 ліпеня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Да 2020 года Марыя Калеснікава 12 гадоў жыла ў Штутгарце, дзе працавала, сярод іншага, кіраўніцаю праекту фестывалю «Artemp». Потым яна вярнулася ў Беларусь у якасці менеджара кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі.

«Калеснікава стала ключавой фігурай у пратэстах супраць Аляксандра Лукашэнкі, які кіруе Беларуссю аўтарытарна на працягу 26 гадоў», – гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Штутгарцкая прэмія міру прысуджаецца грамадзянскім праектам «AnStifter» і Фондам Штутгарцкай прэміі міру людзям і праектам, якія асабліва адданыя міру, справядлівасці, грамадзянскай мужнасці і салідарнасці.

Штутгарцкая прэмія міру.
Фота: Martin Storz / die-anstifter.de

Прэмія прысуджаецца штогод. Сёлета цырымонія ўзнагароджання пройдзе 19 снежня ў «Тэатрхаўсе» ў Нямеччыне.

Hавiны
Ціханоўскую, Калеснікаву і Цапкалу ўзнагародзілі прэміяй Льва Копелева за мір і правы чалавека
2021.05.17 09:01

АД, belsat.eu

Стужка навінаў