Еўракамісарка растлумачыла: візавыя абмежаванні не закрануць простых беларусаў


На жыхароў Беларусі гэта не паўплывае, але да нейкіх дзеянняў адносна візаў і Беларусі еўракамісарка гатовая.

Еўракамсарка Ільва Югансан выступае ў Еўрапарламенце. Брусель, Бельгія. 1 кастрычніка 2019 года.
Фота: European Parliament / Flickr, CC BY 2.0

Днём 12 ліпеня еўракамісарка Ільва Югансан заявіла, што Еўразвяз можа разгледзець магчымасць прыпынення выдачы шэнгенскіх візаў грамадзянам Беларусі праз крызіс з мігрантамі на літоўскай мяжы. У сваю чаргу Святлана Ціханоўская распавяла, што ейная каманда звязалася з Еўракамісіяй, і інфармацыя аб прыпыненні выдачы візаў беларусам не пацвердзілася.

Увечары 12 ліпеня Югансан апублікавала ў Twitter удакладненне:

«Еўразвяз гатовы разгледзець дзеянні супраць рэжыму ў Беларусі, у тым ліку адносна візаў. Гэта не паўплывае на жыхароў Беларусі, якія і надалей будуць карыстацца пагадненнем, у тым ліку нізкай платаю за візы».

У пачатковай заяве Югансан казала (на відэа на 14:55), што «гатовая разгледзець магчымасць прыняцця захадаў у прыпыненні выдачы візаў адносна Беларусі ў гэтай сітуацыі».

Тлумачэнне Югансан не дае ўсіх адказаў на пытанне, якія менавіта дзеянні ў дачыненні візаў еўракамісарка гатовая разгледзець. Аднак ранейшыя пакеты санкцыяў супраць Лукашэнкавага атачэння ўключалі пайменную забарону на ўезд у Еўразвяз асобам, якіх назвалі адказнымі за фальсіфікацыю выбараў і рэпрэсіі ў Беларусі.

Hавiны
Нарвегія далучылася да санкцыяў ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.07.12 17:18

АА belsat.eu

Стужка навінаў