Бульба, морква і капуста падаражалі ўдвая з пачатку 2021 года

Найбольш за першыя 6 месяцаў года выраслі цэны на буракі: плюс 175 %.

Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года. Фота: АВ / Белсат

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў звесткі аб росце цэнаў на тавары ў чэрвені 2021 года. Разам з тым даступныя звесткі і пра мінулыя месяцы года.

Агулам інфляцыя за паўгода, паводле Белстата, склала 5,8 %. Але тавары і паслугі не даражэюць раўнаважна.

Так, з зімы свежыя агуркі ўпалі ў цане на 70 %, свежыя памідоры на 23 %, яблыкі на 8 %. Таннелі не толькі харчовыя тавары: напрыклад, туфлі кросавыя патаннелі на 7 % з пачатку года, рытуальныя паслугі – на 2,6 %.

Як можна і нельга мяне пахаваць, калі я памру?

Зусім не мяняліся цэны на гарачую ваду і ацяпленне, тэлефонную сувязь, гарадскі транспарт, рэгіянальны і міжрэгіянальны транспарт, амаль не мяняліся – на пшанічную муку, цукар, сыры.

Усяго на 1,7 % падаражалі малако і малочныя прадукты, на 2,6 % – электратавары, на 3,2 % – алкаголь.

У лідарах росту з пачатку года буракі: плюс 175,3 % за шэсць месяцаў (скачок цэнаў быў у чэрвені). Морква і бульба за паўгода падаражалі на адпаведна 121,6 % і 121,7 %, капуста – на 108 %.

Цукровыя буракі. Фота мае ілюстрацыйны характар. NICHOLAS PFOSI / Reuters / Forum

Істотна падаражалі за паўгода таксама цыбуля рэпчатая (на 52 %), вінаград (на 45,9 %), квіткі ў цыркі (35,9 %) і піламатэрыялы хвойныя (на 26,4 %).

Астатнія пазіцыі ў «кошыку» Белстата падаражалі менш як на траціну. Медыкаменты падаражалі на 13,6 %, паліва на 10,6 %, жыллёва-камунальныя паслугі –на 8,9 %, медычныя паслугі – на 7,8 %.

Пяць год з моманту апошняй дэнамінацыі. Як змяніліся кошты, курсы і заробкі

Звестак пра сярэдні заробак за чэрвень пакуль не публікавалі. Аднак у снежні 2020 года сярэдні налічаны (да вынятку падаткаў і збораў) заробак склаў 1474,6 рубля, а ў траўні – толькі 1419,6 рубля. Снежаньскія заробкі звычайна вышэйшыя за кошт выплаты гадавых прэміяў. За месяц да таго, у лістападзе 2020 года сярэдні заробак склаў 1300 рублёў і 50 капеек – у траўні было на 9,2 % больш.

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны