Юры Сак: «Заходняе ўзбраенне надта марудна ідзе ва Украіну»


Дарадца міністра абароны Украіны падзяліўся меркаваннем адносна паставак зброі ва Украіну. Юры Сак заявіў ВВС, што з Захаду патрабуецца больш зброі і тэрмінова.

Запуск аператыўна-тактычнай ракеты MGM-140 ATACMS з пускавой сістэмы M142 HIMARS.
Фота: U.S. Marine Corps

Сёння Юрый Сак заявіў, што, нягледзячы на тое, што Украіна ўдзячная за зброю, якую яна атрымала ад заходніх краін, новыя пастаўкі паступаюць не так хутка, як хацелася б.

«Мы крыху занепакоеныя, бо здаецца, што ў Еўропе няма дастатковага разумення ўзроўню пагрозы, з якой мы сутыкаемся», – кажа ён.

Ён кажа, што ў Севераданецку, дзе баі ідуць найбольш жорстка, украінскае войска працягвае абараняць горад усім, чым можа. Сак адзначыў, што было б значна больш эфектыўна адбіваць атакі ворага і вызваляць украінскую зямлю, калі б ЗСУ атрымалі больш цяжкага ўзбраення.

Hавiны
Сяргей Гайдай: на заводзе «Азот» у Севераданецку застаюцца 500 мірных жыхароў, 40 з іх – дзеці
2022.06.13 19:35

Таксама Сак дадаў, што Расея мае колькасную перавагу ў артылерыі.

«У сярэднім за суткі адбываецца каля 50 тысяч артылерыйскіх стрэлаў. Цяпер гэта літаральна шквал мінамётных снарадаў, авіябомбы, ракетныя ўдары«, – дадаў Юры Сак.

Дарадца міністра абароны Украіны падкрэсліў, што на дадзены момант кожны ўкраінскага горад знаходзіцца ў зоне рызыкі.

Аналітыка
Ленд-ліз для Украіны. Што азначае гэтая праграма, і пра што сведчыць гістарычны досвед
2022.04.29 18:59

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў