У Пружанах судзяць Алену Гнаўк. Жанчына назвала крымінальныя справы супраць яе сфабрыкаванымі


У судзе Пружанскага раёну 13 чэрвеня пачаўся судовы працэс супраць Алены Гнаўк, 65-гадовую пенсіянерку так і не ўдалося зламаць: яна трымаецца ўпэўнена, жартуе і ўжо заявіла адвод пракурору, які ў выніку не быў прыняты. Суд праходзіць у адкрытым рэжыме.

Алене Пятроўне пагражае да шасці гадоў зняволення.

Алена Гнаўк.
Фота: belsat.eu

На жанчыну завялі ўжо чатыры крымінальныя справы. У дзвюх з іх яе асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі». Але Алена Гнаўк працягнула актыўную дзейнасць, яна пісала зварот да ўладаў і здымала відэа. Напрыклад, жанчына распавяла пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі.

Цяперашнія ўлады ацанілі гэта як распаўсюд «загадзя хлуслівых звестак аб прававым становішчы замежных грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь, што было скіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам». На Гнаўк было заведзена дзве крымінальныя справы: дыскрэдытацыя Беларусі (арт. 369-1 КК) і паклёп на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК).

У няволі Алена Гнаўк знаходзіцца больш чым пяць месяцаў – з 11 студзеня.

Інтэрв’ю
Культура даносаў. Калі дэананімізаваць бессэнсоўна
2022.06.13 10:49

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў