Суд над журналісткай Ірынай Слаўнікавай пачнецца 23 чэрвеня


Стала вядомая дата пачатку суду над журналісткай Ірынай Слаўнікавай. Працэс мае распачацца а 10-й гадзіне 23 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе.

Ірына Слаўнікава.
Фота: Белсат

Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у тым ліку ў «кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем». Журналістку абвінавачваюць адразу паводле двух артыкулаў КК:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэксу – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу – стварэнне экстрэмісцкага фармавання, або ўдзел у ім

Былая супрацоўніца «Белсату», а цяпер штатная супрацоўніца Польскага тэлебачання (TVP) была прызнаная палітвязнем.

Нагадаем, што Ірына Слаўнікава была затрыманая напрыканцы кастрычніка 2021 года ў Нацыянальным аэрапорце пасля вяртання ў Менск з адпачынку ў Егіпце разам са сваім мужам. Першапачаткова пара была асуджаная да 15 содняў арышту за публікацыю ў Facebook «экстрэмісцкага кантэнту». Гаворка ішла пра матэрыялы «Белсата» перыяду, калі тэлеканал яшчэ не быў прызнаны экстрэмісцкім.

Агулам Ірыне Слаўнікавай пагражае да 7 гадоў зняволення.

Артыкулы
Ірына Слаўнікава надалей за кратамі не губляе аптымізму
2022.02.05 19:12

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў