Заява G7, затрыманні на футболе і вызваленне Лябедзькі. Галоўнае за 13 чэрвеня


Belsat.eu падводзіць вынікі 13 чэрвеня – 309-га дня супрацьстаяння грамадства і ўладаў.

Затрыманні падчас футболу

Сёння на стадыёне спартовага комплексу «Алімпійскі» ў Менску адбыўся матч футбольнай Першай лігі паміж «Крумкачамі» і «Хваляй». На трыбуне былі заўважаныя байцы АМАП, чаго раней падчас сезону не назіралася. Таксама на матчы прысутнічаў камандзір АМАП ГУУС Менгарвыканкама Дзмітрый Балаба. Амапаўцы не пускалі на стадыён людзей у майках з нумарам 25 – гэта гульнявы нумар футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна, які быў пакараны 30 соднямі арышту за нібыта вывешаны БЧБ-сцяг у акне.

Аляксандр Івулін
Фота: facebook.com/aleksandr.ivulin

Некалькіх чалавек сілавікі адвялі ў бусікі. У прыватнасці, відавочцы паведамлялі, што перад стадыёнам былі затрыманыя дзве дзяўчыны, які ішлі на матч з паветранымі шарыкамі ў выглядзе лічбаў «2» і «5».

Праз некалькі гадзінаў менская міліцыя паведаміла, што ў РУУС былі дастаўлены чацвёра грамадзян для высвятлення асобы. Але іх адпусцілі без складання пратаколу.

Hавiны
Міліцыя пракаментавала інфармацыю пра затрыманні на матчы «Крумкачоў»
2021.06.13 19:58

Дзяржавы G7 заклікалі правесці новыя выбары

G7.
Фота: BTC-Echo

Лідары краінаў «Вялікай сямёркі» выказалі глыбокую занепакоенасць тым, што ўлады Беларусі працягваюць напады на правы чалавека, асноўныя свабоды і міжнароднае права, ілюстрацыяй чаго стаў інцыдэнт з прымусовай пасадкай самалёта і арыштам Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі.

«Мы будзем супрацоўнічаць у пытанні прыцягнення да адказнасці асобаў, якія маюць дачыненне да гэтага, у тым ліку шляхам увядзення санкцыяў, а таксама працягнем падтрымліваць грамадзянскую супольнасць, незалежныя СМІ і правы чалавека ў Беларусі», – падкрэсліваецца ў сумесным камюніке па выніках саміту лідараў ЗША, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Італіі, Канады, Францыі і Японіі ў горадзе Карбіс-Бэй.

«Мы заклікаем рэжым: змяніць курс і выканаць рэкамендацыі незалежнай экспертнай місіі АБСЕ ў рамках Маскоўскага механізму, распачаць змястоўны дыялог з усімі пластамі грамадства і правесці новыя свабодныя і сумленныя выбары», – гаворыцца ў дакуменце.

Вызваленне Лябедзькі

Вызваленне палітыка Анатоля Лябедзькі, які правёў за кратамі 30 содняў, пераўтварылася ў спецаперацыю.

Анатоль Лябедзька.
Фота: belsat.eu

Палітыка мусілі вызваліць сёння, 13 чэрвеня, у 10:50 раніцай. Каля ізалятара сабраліся родныя, сябры і калегі палітыка па Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Але ў прызначаны час на волю ён не выйшаў.

З тэрыторыі ЦІПа на высокай хуткасці выехаў міліцэйскі бус, усе вокны ў ім былі закрытыя фіранкамі. Родныя і сябры меркавалі, што як раз на гэтай машыне і вывезлі Лябедзьку.

Пазней высветлілася высадзілі ў Сляпянцы, адкуль ён дабраўся дамоў на таксоўцы. Спадар Анатоль распавёў, што яго вывозілі з тэрыторыі ізалятары ў легкавым аўтамабілі тварам уніз.

«Мяне вывезлі, я нават не ведаў, куды, бо праз нейкі час паклалі галавой уніз, і я нічога не бачыў, і проста высадзілі недзе на ўскрайку, як аказалася – Сляпянкі, я звярнуўся да людзей і папрасіў, каб яны выклікалі таксоўку», – распавёў былы старшыня АГП.

Hавiны
«НН»: Суд над Статкевічам, Ціханоўскім і Лосікам будзе праходзіць у закрытым рэжыме ў СІЗА
2021.06.13 22:45

Былы архіепіскам Арцемій выказаўся пра чысткі ў БПЦ

Архіепіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага адхілілі ад пасады. Ён крытыкаваў жорсткасць уладаў пасля выбараў. Архіяпіскап Арцемій на прамове. Свята-Пакроўскі Кафедральны сабор, 14 сакавіка 2021 года.
Фота: Свято-Покровский собор / Youtube

Цяпер ужо былы архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій пракаментаваў у інтэрв’ю svoboda.org сваю адстаўку.

«Гэта адбылося па ўказцы дзяржавы, – заявіў Арцемій, – Цяпер трошкі змянілася становішча пасля жнівеньскіх хваляванняў і адбываецца ўсеагульны чыстка. Мяжа перакрытая, людзей звальняюць, саджаюць. Пакуль у іх зацішша – час для таго, каб трошкі і паставіць царкву на месца. Таму што царкоўнікі не ўсе падтрымліваюць існы рэжым.

Цяпер прадстаўнікі ўлады раз’язджаюць па епархіях, выступаюць там. Нават я чуў, што просяць не маліцца за тых, хто ў зняволенні. Такія малітвы забароненыя, каб нідзе не было ні найменшага іншадумства. Ну, і палічылі патрэбным са мной расправіцца. Па ініцыятыве гэтай улады прадстаўнікі нашай сістэмы гаварылі з патрыярхам у Маскве і папрасілі яго паспрыяць дзеля супакаення становішча ў Беларусі. Мабыць, на гэта ён даў ім дабраславенне і згоду. Сінод адразу ж абвесціў аб сваім рашэнні».

Царкоўныя ўлады абвінавацілі Арцемія ў тым, што ён нібыта «падзяліў грамадства на два лагеры па палітычных матывах». «Я запярэчыў, што па палітычных падставах я не выступаў. Я даў маральную ацэнку таму вар’яцтву, калі здзекуюцца над людзьмі. Тое, што яны мне выставілі, – гэта было смеху варта», – кажа ён.

«Мы ператварыліся ў царкву перыяду застою, ганенняў і паланення. Мы ўжо пераўзыходзім хрушчоўскія часы, калі ўпаўнаважаны перадаваў сваю волю, як жыць прыходам і што казаць», – адзначыў ён.

Артыкулы
«Мы спявалі і танчылі, вырашылі быць шчаслівымі нават за кратамі». Кацярына Барысевіч – пра турму і волю
2021.06.13 08:04

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў