На матчы «Крумкачоў» АМАП затрымаў некалькі заўзятараў за салідарнасць з Аляксандрам Івуліным


Сілавікі не пускаюць на стадыён людзей у майках з нумарам затрыманага спартовага журналіста і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Iвулiна. Пра гэта паведамляе tribuna.com .

Матч футбольнай Першай лігі паміж «Крумкачамі» і «Хваляй» праходзіць на стадыёне спартовага комплексу «Алімпійскі» ў Менску. На трыбуне былі заўважаныя байцы АМАП, чаго раней падчас сезону не назіралася. Таксама на матчы прысутнічае камандзір АМАП ГУУС Менгарвыканкама Дзмітрый Балаба.

Як паведамляюць відавочцы, на стадыён не пусцілі людзей у майках з нумарам 25 – гэта гульнявы нумар футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна, які быў пакараны 30 соднямі арышту за нібыта вывешаны БЧБ-сцяг у акне. Некалькіх чалавек сілавікі адвялі ў бусікі.

«Еўрарадыё» паведамляе, што затрыманыя былі дзве дзяўчыны, які ішлі на матч з лічбай «25» на паветраных шарыках.

На знак салідарнасці сёння футбалісты «Крумкачоў», забіўшы гол, паказалі майку з 25-м нумарам.

Hавiны
Галоўны рэдактар Tribuna.com выказаўся наконт арышту журналіста Аляксандра Івуліна
2021.06.06 12:31

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў