Міліцыя пракаментавала інфармацыю пра затрыманні на матчы «Крумкачоў»


Менская міліцыя сцвярджае, што затрыманых на ўваходзе на стадыён грамадзянаў адпусцілі без складання пратаколаў.

Сёння на стадыёне спартовага комплексу «Алімпійскі» ў Менску адбыўся матч футбольнай Першай лігі паміж «Крумкачамі» і «Хваляй». На трыбуне былі заўважаныя байцы АМАП, чаго раней падчас сезону не назіралася. Таксама на матчы прысутнічаў камандзір АМАП ГУУС Менгарвыканкама Дзмітрый Балаба. Амапаўцы не пускалі на стадыён людзей у майках з нумарам 25 – гэта гульнявы нумар футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна, які быў пакараны 30 соднямі арышту за нібыта вывешаны БЧБ-сцяг у акне. Некалькіх чалавек сілавікі адвялі ў бусікі. У прыватнасці, відавочцы паведамлялі, што перад стадыёнам былі затрыманыя дзве дзяўчыны, які ішлі на матч з паветранымі шарыкамі ў выглядзе лічбаў «2» і «5».

Менская міліцыя пракаментавала сітуацыю ў сваім тэлеграм-канале @police_minsk:

«Супрацоўнікамі міліцыі ў тэрытарыяльнае РУУС г. Менска дастаўлены чацвёра грамадзян для высвятлення асобы. Цяпер грамадзяне адпушчаныя, адміністратыўны працэс у дачыненні іх не распачынаўся. Міліцыя забяспечвае ахову грамадскага парадку падчас правядзення спартовых мерапрыемстваў. Галоўная мэта праваахоўнікаў – не дапусціць правапарушэнняў і правакацый сярод тых, хто сабраўся».

Hавiны
Затрыманы журналіст «Трыбуны» і футбаліст «Крумкачоў»
2021.06.03 17:29

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў