«Гэта адбылося па ўказцы дзяржавы». Былы архіепіскап Арцемій пракаментаваў сваю адстаўку


У інтэрвʼю svoboda.org цяпер ужо былы архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій распавёў, што ўлады хочуць «паставіць царкву на месца», бо не ўсе царкоўнікі падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Архіепіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія знялі з пасады 8 чэрвеня. Адпаведнае рашэнне прыняў Сінод Беларускага экзархата праваслаўнай царквы, а ўжо на наступны дзень на экстранным паседжанні Сінода адстаўку пацвердзіў патрыярх РПЦ Кірыл.

«Гэта адбылося па ўказцы дзяржавы, – заявіў у інтэрв’ю Арцемій, – Цяпер трошкі змянілася становішча пасля жнівеньскіх хваляванняў і адбываецца ўсеагульны чыстка. Мяжа перакрытая, людзей звальняюць, саджаюць. Пакуль у іх зацішша – час для таго, каб трошкі і паставіць царкву на месца. Таму што царкоўнікі не ўсе падтрымліваюць існы рэжым.

Цяпер прадстаўнікі ўлады раз’язджаюць па епархіях, выступаюць там. Нават я чуў, што просяць не маліцца за тых, хто ў зняволенні. Такія малітвы забароненыя, каб нідзе не было ні найменшага іншадумства. Ну, і палічылі патрэбным са мной расправіцца. Па ініцыятыве гэтай улады прадстаўнікі нашай сістэмы гаварылі з патрыярхам у Маскве і папрасілі яго паспрыяць дзеля супакаення становішча ў Беларусі. Мабыць, на гэта ён даў ім дабраславенне і згоду. Сінод адразу ж абвесціў аб сваім рашэнні».

Аб’ектыў
Рэпрэсіі супраць архіепіскапа
2021.06.09 22:39

Царкоўныя ўлады абвінавацілі Арцемія ў тым, што ён нібыта «падзяліў грамадства на два лагеры па палітычных матывах».

«Я запярэчыў, што па палітычных падставах я не выступаў. Я даў маральную ацэнку таму вар’яцтву, калі здзекуюцца над людзьмі. Тое, што яны мне выставілі, – гэта было смеху варта. Магу вам прывесці прыклад. Паказваюць мне фатаграфію кошык з велікоднымі яйкамі. На іх намалявана «Пагоня», наш старадаўні герб, ён сугучны і іканаграфіі», – кажа ён.

«Па-першае, выява гэтага герба не зʼяўляецца злачынствам. Па-другое, гэта смешна, у нас 100 парафіяў, і калі дзесьці дзіця намаляваў на яйку «Пагоню», я павінен пра гэта ведаць і карныя меры прымаць? Велікоднае яйка ёсць велікоднае яйка. Гэта свята радасці», – дадаў Арцемій. Акрамя таго, Арцемія абвінавацілі ў тым, што святары Гарадзенскай епархіі ў жніўні 2020 года спявалі «Магутны Божа». Таксама яго вінавацілі ў тым, што ён наведваў зняволеных, прыносіў ім лекі ды ваду.

«Мы ператварыліся ў царкву перыяду застою, ганенняў і паланення. Мы ўжо пераўзыходзім хрушчоўскія часы, калі ўпаўнаважаны перадаваў сваю волю, як жыць прыходам і што казаць», – адзначыў ён.

Што тычацца стаўлення царкоўнікаў да палітычнай сітуацыі ў краіне, то, паводле Арцемія, «гэта заканамерна – сумаваць за свой народ».

«Мы не даем ацэнку ўладзе або палітычнай структуры, мы гаворым пра тое, што бачым парушэнне ўсіх нормаў чалавечага быцця. Мы лічым гэта недапушчальным і выступаем з заклікам спыніць жорсткасць у дачыненні да нашага народа і вызваліць нявінна зняволеных», – падкрэсліў ён.

Hавiны
Расеец, чалавек года Меншчыны, забараняў святарам удзельнічаць у мітынгах. Што вядома пра новага епіскапа Гарадзенскага?
2021.06.09 19:33

Нагадаем, айцец Арцемій у шэрагу заяваў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года крытыкаваў жорсткасць уладаў. Ён казаў на службе 16 жніўня 2020 года, што ўладам «на каленях трэба стаяць за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню». Ён закранаў палітычныя тэмы і ў пазнейшых прамовах. Замест яго быў прызначаны цяпер ужо былы епіскап Слуцкі Антоній, які заўсёды дэманстраваў лаяльнасць да ўладаў, забараняў святарам удзельнічаць у акцыях пратэсту і выказвацца на грамадска-палітычныя тэмы.

Hавiны
«Сумленне Беларускай царквы прыбралі». Кураеў, Васілевіч ды іншыя пра адстаўку архіепіскапа Арцемія
2021.06.09 18:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў