«Будзе няпроста, але цікава». Гарадзенцам прадставілі новага епіскапа


У нядзелю 13 чэрвеня ў гарадзенскім Свята-Пакроўскім кафедральным саборы духавенству і вернікам быў прадстаўлены епіскап Антоній, прызначаны замест архіепіскапа Арцемія. Каля сабору быў заўважаны Юры Караеў.

Епіскап Антоній і мітрапаліт Веніямін.
Фота: СП/Белсат

Епіскап Антоній раней служыў у Слуцку і Салігорску. 9 чэрвеня бягучага года рашэннем Сінода РПЦ быў прызначаны епіскапам Гарадзенскім і Ваўкавыскім. Ягоны папярэднік – архіепіскап Арцемій сышоў у адстаўку нібыта ў сувязі са станам здароўя. Арцемій праслужыў у Горадні 25 гадоў. Летась адкрыта асудзіў гвалт сілавікоў пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Hавiны
Праваслаўныя беларусы просяць кіраўніцтва БПЦ і РПЦ адмяніць адстаўку архіепіскапа Арцемія
2021.06.10 20:47
Аб’ектыў
Рэпрэсіі супраць архіепіскапа
2021.06.09 22:39

Службу, падчас якой прадставілі новага епіскапа, вёў мітрапаліт Менскі і Заслаўcкі Веніямін, Экзарх Беларускай Праваслаўнай Царквы. На набажэнстве прысутнічалі абласныя ўлады, каля сабору быў заўважаны памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласці, былы міністр унутраных спраў Беларусі Юры Караеў.

Гарадзенцам прадставілі новага епіскапа.
Фота: СП/Белсат
Гарадзенцам прадставілі новага епіскапа.
Фота: СП/Белсат

Мітрапаліт Веніямін падчас службы казаў пра адзінства Царквы, маліўся, каб у Беларусі не было расколу і смуты.«Галоўнае для нас цяпер – служыць Богу», – адзначыў іерарх.

«Будзе няпроста, але цікава», – падкрэсліў у вітальным слове новы гарадзенскі епіскап Антоній.

Свецкае імя епіскапа Антонія – Дзяніс Даронін. Ён нарадзіўся ў 1980 годзе ў сям’і расейцаў у Азербайджане. У 1986 разам з бацькамі пераехаў у Беларусь. Вучыўся ў Дубаўлянскай сярэдняй школе, у Менску скончыў мастацкую школу ім.Ахрэмчыка, прафесійна займаўся скульптурай, керамікай і акадэмічным малюнкам.

Hавiны
Расеец, чалавек года Меншчыны, забараняў святарам удзельнічаць у мітынгах. Што вядома пра новага епіскапа Гарадзенскага?
2021.06.09 19:33

Скончыў Менскую духоўную семінарыю і Менскую духоўную акадэмію. Цягам некаторага часу вучыўся ў Вышэйшым інстытуце праваслаўнага багаслоўя пры Праваслаўным цэнтры Канстанцінопальскага патрыярхату ў Швайцарыі.

У 2009 годзе ў Жыровіцкім манастыры прыняў манаскі пострыг.

СП/ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў