Анатоля Лябедзьку вывезлі з Акрэсціна тварам уніз і высадзілі ў Сляпянцы


Палітыка мусілі вызваліць сёння, 13 чэрвеня, у 10.50 раніцай, пасля 30 содняў арышту, але ў гэты час на волю ён не выйшаў. Дзяжурны ЦІП на Акрэсціна паведаміў жонцы спадара Анатоля Святлане, што ў ізалятары яго няма – вызвалілі, паведамляе радыё «Свабода».

Сябры і блізкія чакаюць Анатоля Лябедзьку ля ЦІПа на Акрэсціна.
Фота: Радыё “Свабода”

Каля ізалятара сабраліся родныя, сябры і калегі палітыка па Аб’яднанай грамадзянскай партыі. З тэрыторыі ЦІПа на высокай хуткасці выехаў міліцэйскі бус, усе вокны ў ім былі закрытыя фіранкамі. Родныя і сябры меркавалі, што як раз на гэтай машыне і вывезлі Лябедзьку.

Бус, на якім меркавана вывезлі Анатоля Лябедзьку.
Фота: Радыё “Свабода”

Палітыка высадзілі ў Сляпянцы, адкуль ён дабраўся дамоў на таксоўцы. Спадар Анатоль распавёў, што яго вывозілі з тэрыторыі ізалятары ў легкавым аўтамабілі тварам уніз.

– Мяне вывезлі, я нават не ведаў, куды, бо праз нейкі час паклалі галавой уніз, і я нічога не бачыў, і проста высадзілі недзе на ўскрайку, як аказалася – Сляпянкі, я звярнуўся да людзей і папрасіў, каб яны выклікалі таксоўку, – распавёў былы старшыня АГП.

Анатоль Лябедзька быў затрыманы 14 траўня каля суду Кастрычніцкага раёна г.Менска, клаі там праходзіў суд над студэнтамі. Палітыка асудзілі на 30 содняў арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».

Абноўлена
У Менску распачаўся суд у «справе студэнтаў». Ёсць затрыманыя
2021.05.14 11:41

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў