Затрыманых прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў прызналі палітвязнямі


Праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 10 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, якія былі затрыманыя ў красавіку.

Праваабаронцы рашуча асудзілі атаку на незалежны прафсаюзны рух, прадстаўнікі якога зазналі ператрусы і арышты. 10 чалавек застаюцца пад вартай дагэтуль. «Пазбаўленне волі паказаных асобаў адбылося на фоне шырокамаштабнай кампаніі пераследу незалежных прафсаюзаў і прафсаюзных лідараў апошнім часам і носіць сістэмны характар», – адзначаецца ў заяве.

Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі Аляксандра Ярашука, Сяргея Антусевіча, Генадзя Фядыніча, Вацлава Арэшку, Міхаіла Громава, Ірыну Буд-Гусаім, Міраслава Сабчука, Яніну Малаш, Віталя Чычмарова, Васіля Бераснёва і патрабуюць спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

Hавiны
Адзін з затрыманых прафсаюзных лідараў Аляксандр Бухвостаў шпіталізаваны
2022.04.22 21:20

Такім чынам, цяпер колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 1195 чалавек.

РР belsat.eu

Стужка навінаў