Затрымалі блогера, які здымаў пратэст працаўнікоў малочнага заводу ў Маладзечне


Супрацоўнікі МУС затрымалі маладзечанскага блогера і фармацэўта Расціслава Чапурнога, які на сваёй старонцы ў Instagram асвятляў 11 траўня пратэст працаўнікоў мясцовага малочнага камбінату. Яны скардзіліся на малыя заробкі. Як паведамляе «Наша Ніва», Чапурнога схапілі ў той жа дзень.

«Яго затрымалі ў той жа вечар, калі ён здымаў работнікаў малочнага камбінату. Як і дзе яго схапілі, я не ведаю. Але ў той жа вечар прыйшлі па ягоную жонку, сказалі: «Прайдзёмце». Яна пацікавілася, дзе Расціслаў, адказ быў: а Расціслаў ужо ў нас», – расказаў выданню сябар блогера.

Паводле яго, у кватэры Чапурнога прайшоў ператрус, міліцыянты забралі мабільныя тэлефоны і камп’ютарную тэхніку.

Паводле сябра затрыманага, Чапурному ўжо прызначылі 10 содняў арышту. Суразмоўца выдання баіцца, што Расціслава могуць абвінаваціць у чымсьці больш сур’ёзным, напрыклад, у тым, што той сам арганізаваў «забастоўку» каля прахадной камбінату.

11 траўня працаўнікі малаказаводу ў Маладзечне выйшлі да прахадной, каб выказаць незадавальненне нізкімі заробкамі, пагражалі звольніцца. Казалі, што іхныя заробкі складаюць цяпер 200–300 руб. Блогер Расціслаў Чапурны здымаў відэа пра хваляванні.

Hавiны
Працаўнікі Маладзечанскага малочнага камбінату выйшлі на забастоўку
2022.05.11 20:08

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў