Выйшла на свабоду яшчэ адна фігурантка «справы TUT.by»


З менскага СІЗА выпусцілі былую галоўную інжынерку TUT.BY Алу Лапатку. Яна заставалася пад вартай з траўня 2021 года, паведамляе Zerkalo.io.

Палітзняволенай змянілі меру стрымання, але абвінавачання не знялі.

Ала Лапатка.
Фота: zerkalo.io

Цяпер за кратамі ў «справе TUT.BY» застаюцца былая генеральная дырэктарка TUT.BY Людміла Чэкіна, экс-галоўная рэдактарка Марына Золатава, журналістка Алена Талкачова.

Нагадаем, у сакавіку выйшлі на волю 6 фігурантаў «справы TUT.by», хаця абвінавачання з іх не знялі.

У красавіку пасля суда выйшла на свабоду менеджарка праекту Tam.by і дырэктарка «RocketData» Дар’я Данілава.

Артыкулы
Фігурантка «справы TUT.by» Дар’я Данілава выйшла на свабоду
2022.04.25 13:15

РР belsat.eu

Стужка навінаў