Улады спынілі дзейнасць яшчэ двух выдавецтваў


Міністэрства інфармацыі на тры месяцы прыпыніла дзейнасць двух выдавецтваў – «Лімарыус» і «Кнігазбор». Пра гэта паведамляецца на сайце міністэрства.

Нібыта выдавецтвы парушылі тэрміны звароту ў Міністэрства інфармацыі з апавяшчэннем аб змене звестак, якія падлягаюць уключэнню ў дзяржаўны рэестр. Дзейнасць выдавецтваў «Лімарыус» і «Кнігазбор» будзе прыпынена з 16 траўня.

Заснавальнікам «Лімарыуса» зʼяўляецца палітвязень Аляксандр Фядута, які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі паводле абвінавачвання ў «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

Выдавецтва «Кнігазбор» летась трапіла пад атаку сілавікоў: іх рахункі былі заблакаваныя, а дырэктара Генадзя Вінярскага дапытвалі ў ДФР. Выдавецтва падазравалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйных памерах, але потым справу спынілі.

Нагадаем, у красавіку 2022 года ўлады прыпынілі дзейнасць выдавецтваў «Галіяфы» і «Мэдысант».

Hавiны
У Беларусі прыпыняюць дзейнасць выдавецтваў, якія выдаюць кнігі на беларускай мове
2022.04.15 14:35

РР belsat.eu

Стужка навінаў