У Кіеве пачаўся працэс над расейскім вайскоўцам, якога судзяць за ваеннае злачынства


13 траўня ў Кіеве распачаўся судовы працэс над расейскім вайскоўцам Вадзімам Шышымарыным, якога абвінавачваюць у забойстве мірнага жыхара на Сумшчыне. Гэта першы суд за ваенныя злачынствы, які адбываецца ва Украіне, піша unian.net.

Расейскі салдат Вадзім Шышымарын на судзе ў Кіеве, Украіна. 13 траўня 2022 года.
Фота: STRINGER / Reuters / Forum

Расейца Вадзіма Шышымарына абвінавачваюць паводле артыкулу «Парушэнне законаў і звычаяў вайны». Яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

Справа была перададзеная ў суд 11 траўня. Вадзім Шышымарын фігуруе ў ёй як камандзір аддзялення 4-й танкавай Кантэміраўскай дывізіі.

Паводле следства, абвінавачаны 28 лютага ў паселішчы Чупахаўка Сумскай вобласці пабачыў бяззбройнага цывільнага жыхара, які ішоў з роварам уздоўж узочыны і размаўляў па тэлефоне, і зрабіў некалькі прыцэльных стрэлаў з аўтамата Калашнікава ў галаву забітага. Мужчына, якому было 62 гады, загінуў на месцы, не дайшоўшы некалькі дзясяткаў метраў да свайго дому.

Як паведамлялася раней, расейскі жаўнер распавёў СБУ, як уласнаручна расстрэльваў мірнае насельніцтва ў Сумскай вобласці.

Аналітыка
Трафеі ВАВ. Беларусы распавялі, як памянялася іхнае стаўленне да рэчаў, што дзяды прывезлі разам з перамогаю
2022.05.08 21:43

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў