Прафсаюзная лідарка Вольга Брыцікава – на волі. Яна адбыла за кратамі 75 содняў


Пасля 75 содняў арышту на волю выйшла старшыня незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольга Брыцікава, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Вольгу Брыцікаву затрымалі 27 лютага і асудзілі на 15 содняў арышту. Пасля таго як прысуджаны тэрмін завяршаўся, судзілі нанава. Агулам яна правяла за кратамі 75 дзён (пяць прысудаў на 15 содняў). Яе прызнавалі вінаватай паводле адміністратыўных артыкулаў за несанкцыянаванае пікетаванне (за антываенныя акцыі пратэсту).

Жанчыну ўтрымлівалі ў ізалятары ў Вушачах Віцебскай вобласці.

Вольга Брыцікава – старшыня незалежнага прафсаюзу «Нафтан». У жніўні 2020 года яна публічна выказала патрабаванні працаўнікоў «Нафтану», а ў першыя дні вайны запісала відэазварот, у якім выказалася супраць уварвання Расеі ва Украіну.

Артыкулы
Экс-кіраўніку «Аховы птушак Бацькаўшчыны» прысудзілі 2,5 года калоніі
2022.05.12 13:31

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў