Міністр абароны Украіны заявіў, што вайна ўваходзіць у новую фазу


Аляксей Рэзнікаў заявіў зазначыў, пачынаецца новы этап вайны – доўгачасовы.

Паводле міністра абароны Украіны, Расея ўжо зазнала стратэгічную паразу – яна не змагла знішчыць украінскую дзяржаву шляхам ваеннай інтэрвенцыі і змены ўлады на расейскіх марыянетак.

«Мы прымусілі Расею знізіць маштабы мэтаў да аператыўна-тактычнага ўзроўню. На гэтым фоне мы ўваходзім у новую – доўгачасовую – фазу вайны. Каб яе выйграць, трэба старанна планаваць рэсурсы, пазбягаць памылак, размяркоўваць свае сілы так, каб вораг урэшце не вытрымаў», – напісаў міністр у сваім Фэйсбуку.

Рэзнікаў заявіў, што ўлады арыентуюцца на тое, каб забяспечыць зброяй, тэхнікай і амуніцыяй 1 мільён чалавек.

Міністр абароны папярэдзіў, што ўкраінцаў чакаюць надзвычай цяжкія тыдні: колькі іх будзе, ніхто дакладна не скажа. Але цяпер адбываецца стратэгічны пералом на карысць Украіны, мяркуе ён. «Гэты працэс зойме некаторы час. У пэрспэктыве гэтыя тэндэнцыі робяць паразу Расеі непазбежнай», – рэзюмаваў Рэзнікаў.

Hавiны
Уладзімір Зяленскі: «Гатовы размаўляць з Пуціным, але толькі з ім, без пасярэднікаў…»
2022.05.13 14:02

РР belsat.eu

Стужка навінаў