Вынікі пошуку для:

Міграцыйная служба: Украіна зноў пачне выдаваць беларусам віды на жыхарства

Украіна зноў будзе выдаваць беларусам часовыя і сталыя віды на жыхарства. Пра гэта заявіла кіраўніца Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны Наталля Навуменка падчас брыфінгу ў медыяцэнтры.

Паводле Наталлі Навуменкі, у адрозненне ад Расеі, Беларусь не прызнаная краінай-агрэсарам, таму праца з дакументамі беларусаў неўзабаве будзе адноўленая.

Гаворка пра атрыманне беларусамі як часовага, гэтак і сталага віду на жыхарства ва Украіне.

«Мы мелі пэўную колькасць асобаў, якімі маглі цікавіцца нашыя спецслужбы, бо незразумела, чым яны займаліся на тэрыторыі Украіны. Тым не менш, палітыка ў дачыненні грамадзянаў Беларусі на гэты момант не змянілася. Мы будзем бліжэйшым часам аднаўляць прыняцце дакументаў і афармленне дакументаў гэтай катэгорыі грамадзянаў», – сказала Навуменка.

Кіраўніца міграцыйнай службы паведаміла таксама, што ўсяго на тэрыторыі Украіны жывуць каля 150 тысяч грамадзянаў Беларусі і РФ, якія маюць віды на жыхарства. Закранулі і тэму спрошчанага атрымання грамадзянства Украіны для беларусаў і добраахвотнікаў з іншых краінаў, якія ваююць супраць расейцаў.

Вынік візіту Святланы Ціханоўскай у Чэхію: закону аб забароне візаў для беларусаў не будзе

ЗК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны