Хроніка рэпрэсіяў супраць беларускага народу за 13 траўня

«Белсат» распавядае пра рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць беларускага народу, здзейсненыя 13 траўня.

  • У Мазыры затрымалі вядомага экаактывіста Паўла Наздру

Паўла вінавацяць у тым, што ён перадаў тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн» інфармацыю аб перасоўванні расейскіх войскаў у горадзе Мазыры. На падставе гэтага актывісту інкрымінуюць арт. 361-4 («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці») Крымінальнага кодэксу, яму пагражае да 6 гадоў зняволення.

  • КДБ абвесціў «тэрарыстамі» яшчэ чатырох беларусаў

У «тэрарыстычны спіс» уключылі фігурантаў справы групы «Буслы ляцяць»: Андрэя Будая, Аляксея Гамезу, Аляксея Іванісава і Аляксандра Мураўёва. Ім выставілі абвінавачанне паводле арт. 359 («Акт тэрарызму ў дачыненні дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча») Крымінальнага кодэксу. Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкулу – расстрэл.

Разгляд справы «буслоў» распачнецца 6 чэрвеня ў Менгарсудзе.

  • Разгляд справы Андрэя Кузнечыка пройдзе ў Магілёўскім абласным судзе

Журналіста затрымалі 25 лістапада 2021 года. Дагэтуль ні родным, ні калегам не вядома, у чым вінавацяць палітвязня. Дата суда таксама пакуль невядомая.

У медычны цэнтр «Нардзін» прыйшлі працаўнікі ДФР

  • Расея выдала Беларусі ўдзельніка пратэстаў 2020 года, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда правоў чалавека

У Беларусі жыхара Гомля Міхаіла Зубкова абвінавачваюць у гвалце над міліцыянтам. У верасні 2020 года ён удзельнічаў у пратэстах, правёў 15 содняў у ізалятары. У жніўні 2021 супраць яго распачалі крымінальную справу.

  • Палітвязня Вадзіма Усоскага асудзілі да «хатняй хіміі»

Паводле праваабаронцаў, у судзе Цэнтральнага раёна да трох гадоў «хатняй хіміі» 36-гадовага палітзняволенага Вадзіма Усоскага – яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. У СІЗА-1 Вадзіма трымалі чатыры месяцы і пасля абвяшчэння выраку вызвалілі ў зале суда.

  • Яшчэ 10 чалавек прызналі палітвязнямі

Праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 10 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, якіх затрымалі ў красавіку. Такім чынам, цяпер колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 1195 чалавек.

  • Фігурантка «справы TUT.by» выйшла на свабоду

Былую галоўную інжынерку TUT.by Алу Лапатку, якая заставалася пад вартай з траўня 2021 года, выпусцілі з СІЗА. Ёй змянілі меру стрымання, але абвінавачання не знялі.

Палітзняволеная Алена Гнаўк спыніла галадоўку

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны