Французская кампанія «Danone» спыніла рэкламу на беларускім тэлебачанні


Вядомы французскі вытворца малочных прадуктаў «Danone» спыніў рэкламу на беларускім дзяржаўным тэлебачанні. Пра гэта паведаміла нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя «Libereco – Partnership for Human Rights».

«Паводле назіранняў беларускіх валанцёраў, «Danone» – адна з апошніх заходніх кампаніяў, якая канчаткова спыніла рэкламу на беларускім дзяржаўным тэлебачанні. Мы вельмі цешымся гэтаму ўжо даўно наспеламу кроку французскай кампаніі», – паведамляе праваабарончая арганізацыя.

Ад рэкламы на БТ раней адмовіліся дацкая кампанія «Jysk», канцэрн «Henkel», медычныя карпарацыі «Mentholatum» і «Sandоz», нямецкая фармацэўтычная кампанія «Queisser Pharma» ды іншыя.

Эканоміка з Чалым
Рэсурсная база скарачаецца. «Бойка бульдогаў пад дываном» пачынаецца
2022.05.12 17:45

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў