Затрыманыя ў Магілёве журналісты абвясцілі галадоўку

Журналіст і праваабаронца Аляксандр Буракоў. Фота: «Белсат»

Магілёўскія журналісты Аляксандр Буракоў і Уладзімір Лапцэвіч, якія застаюцца да суда ў мясцовым ізалятары часовага ўтрымання, абвясцілі галадаванне. Пра гэта паведамляе «MayDay».

Такім чынам яны пратэстуюць супраць свайго затрымання ды адміністратыўнай справы, якую на іх завялі нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве каля суда Магілёўскай вобласці, куды яны прыйшлі зрабіць рэпартаж з суда.

Пра галадоўку паведамілі ў самым ІЧУ, калі сваякі спрабавалі зрабіць перадачу: цёплыя рэчы і сродкі гігіены прынялі, а ежу – не.

У Магілёве пачаўся закрыты суд над Паўлам Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі»

У Магілёўскім абласным судзе 12 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць сустаршыні хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца і яшчэ шасцярых палітычных вязняў: Ірыны Шчаснай, Максіма Вінярскага, Змітра Казлова, Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча і Паўла Юхневіча – актывістаў «Еўрапейскай Беларусі».

Ля будынку суда затрымалі журналістаў Аляксандра Буракова і Уладзіміра Лапцэвіча, а таксама каардынатара БХД Алега Аксёнава.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны