Урачыстасці ў Будславе пройдуць без зменаў


Будслаўскі фэст у 2020 годзе.
Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by

Нягледзячы на пажар у каталіцкім касцёле ў Будславе, урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай сёлета пройдуць без зменаў – 2 і 3 ліпеня.

Пры гэтым асноўныя асаблівасці сёлетняга Будслаўскага фэсту яшчэ будуць удакладняцца ў сувязі з наступствамі пажару. Тым не менш іх плануюць зладзіць у традыцыйным фармаце, але з захаваннем належных санітарных прадпісанняў і без арганізаваных пілігрымак. Пры гэтым усе ахвотныя могуць ладзіць пілігрымкі ў індывідуальным парадку, паведамляе Catholic.by.

Дакладную праграму сёлетніх урачыстасцяў апублікуюць найбліжэйшым часам.

З 12 траўня богаслужэнні ў Будславе праводзяць у Доме пілігрыма, што з правага боку ад санктуарыю, паміж касцёлам і плябаніяй. Палову будынку пераабсталявалі пад капліцу, тут жа месціцца частка абразоў і літургічных прыладаў з будслаўскай базілікі.

Hавiны
Праз пажар улады забаранілі выкарыстанне Будслаўскага касцёлу
2021.05.13 09:41

Пакуль трывае следства, якое павінна выявіць прычыны ўзгарання ў касцёле, дзяржаўныя органы цалкам забаранілі эксплуатацыю пацярпелага ад пажару будынку. Набажэнствы ў ім пакуль немагчымыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў