У Менску затрымалі фатографку Таццяну Капітонаву


Таццяна Капітонава. Фота з уласнага архіву

На Нямізе, у каворкінгу Startup family затрымалі фатографку-фрылансера Таццяну Капітонаву.

Там яна здымала канферэнцыю Emerge. Меркавана, спадарыню павезлі ў Савецкае РУУС.

Па апошняй інфармацыі Таццяну Капітонаву перавезлі на Акрэсціна. Хутчэй за ўсё, суд будзе заўтра, 14 траўня, бо затрымліваць маюць права на 72 гадзіны, а ў суботу і нядзелю суды не праходзяць.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў