«Называюць Лукашэнку збітым лётчыкам». Кіраўнік кабінету Ціханоўскай распавёў пра настроі сілавікоў


Валер Кавалеўскі.
Фота: Telegram / CabinetST

Кіраўнік кабінету Святланы Ціханоўскай Валер Кавалеўскі распавёў пра размову з дзейнымі сілавікамі Беларусі і пра настроі ўнутры сілавых структураў.

«Мы пачулі, што сілавікоў – галоўную сваю апору – рэжым пастаянна падвяргае стрэсу і праверкам, рэгулярна шукае здраднікаў: параноя дакацілася да спробаў усталяваць кантроль над асабістымі кантактамі і падпіскамі ў «Тэлеграме» кожнага сілавіка. Праверка тэлефонаў стала звычайнаю практыкай. Адток кадраў не спыняецца», – заявіў Кавалеўскі.

Паводле кіраўніка кабінету Ціханоўскай, «ад сітуацыі пачынаюць стамляцца нават тыя іх калегі, якія раней не мелі канкрэтнай пазіцыі і не былі прыхільнікамі пратэстоўцаў»:

«Шмат хто называе Лукашэнку збітым лётчыкам, але не ведае, які будзе іхны лёс пасля таго, як ягоны час ва ўладзе падыдзе да канца».

Hавiны
Апублікавалі імёны 87 сілавікоў, якіх Лукашэнка пазбавіў званняў
2021.05.06 09:18

Кавалеўскі падкрэсліў з гэтай прычыны, што «званні і рангі супрацоўнікаў і дыпламатаў, якія страцілі іх за дапамогу пратэсту, будуць адноўленыя, выслуга за сапраўдную службу радзіме ды абарону свайго народу і інтарэсаў дзяржавы будзе захаваная».

«Гэта датычыць і тых, хто рызыкуе кожны дзень і дапамагае нам знутры: вашыя смеласць і сумленнасць будуць годна ацэненыя», – дадаў ён.

Кіраўнік кабінету таксама адзначыў: тыя ж, хто не здзяйсняў цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, «таксама змогуць застацца на сваіх месцах і працягваць службу, дзяржава не будзе пераследаваць або люстраваць такіх супрацоўнікаў».

Hавiны
«Пачалася чыстка МЗС». Павел Латушка распавёў пра рэпрэсіі супраць нязгодных дыпламатаў
2020.09.20 17:32

МГ belsat.eu

Стужка навінаў