Каранік заявіў, што 76 гадоў таму беларусы бралі Берлін пад сцягам, якому няма і 70 гадоў


Каранік выйшаў пагаварыць з медыкамі падчас забастоўкі. Менск, Беларусь. 17 жніўня 2020 года.
Фота: TK / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Былы міністр аховы здароўя, а цяпер кіраўнік Гарадзенскай вобласці Уладзімір Каранік распавёў нечаканыя факты пра чырвона-зялёны сцяг.

«Менавіта пад гэтым сцягам мы аб’ядналі краіну. Менавіта пад гэтым сцягам мы вызвалілі яе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта пад гэтым сцягам мы ўзялі Берлін», – падзяліўся сваймі ведамі ў гісторыі Уладзімір Каранік.

Між тым чырвона-зялёны сцяг стаў дзяржаўным у Беларусі толькі ў 1995 годзе. Яго геральдычны папярэднік быў зацверджаны афіцыйным сцягам БССР толькі 25 снежня 1951 года, у той час як Берлін савецкія войскі бралі ўжо ў 1945-м. Да таго ў Савецкай Беларусі выкарыстоўвалі савецкі чырвоны сцяг з надпісам «БССР».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў