Экалогія і творчасць. Вядомы расклад майстар-класаў падчас экафэсту «Пастарнак» у Менску


Вокладка экафестывалю «Пастарнак». Здымак прадастаўлены арганізатарамі

22–23 траўня ў Менску на вуліцы Кастрычніцкай пройдзе экафестываль «Пастарнак». Арганізатары запрашаюць наведаць майстар-класы.

Hавiны
У Менск вяртаецца экафестываль «Пастарнак»
2021.04.20 14:26

Майстар-класы 22 траўня

Жывапісныя майстар-класы ад арт-студыі «Охра».

Тут можна зрабіць уласную працу для інтэр’еру ці падарунак.

12:00–14:00 Авакада

Абавязковая рэгістрацыя тут.

14:30–16:30 Фламінга

Абавязковая рэгістрацыя тут.

17:00–19:00 Пірожнае з трускаўкамі

Абавязковая рэгістрацыя тут.

15:00–17:00 Хатні зефір з эфірнымі алеямі

З яго вы вынесеце ўсе зефірныя сакрэты, скрыначку зефіру, які зробіце сваймі рукамі, рэцэпт зефіру і атмасферныя фота, выдатны настрой і новыя знаёмствы.

Абавязковая рэгістрацыя тут.

12:30–14:30 Экадом. Як лёгка зрабіць экалагічныя сродкі для догляду сябе і дому

На майстар-класе вы можаце зрабіць слоічкі з марскою соллю для прыёму ванны ці араматызацыі дому, экаспрэй для асвяжэння памяшкання, бомбачкі для ванны, дыфузар з палачкамі, скраб для цела і парады нетаксічнага прыбірання дому.

Абавязковая рэгістрацыя тут.

Майстар-класы 23 траўня

Hавiны
У Менск вяртаецца экафестываль «Пастарнак»
2021.04.20 14:26

12:00–13:00 Майстар-клас па фартэпіяна і вакале

Педагогі музычнай школы «АртГранд» – лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Белдзяржфілармоніі Ангеліна Можар і Таццяна Лукʼянава – зладзяць майстар-клас «Лячэбная сіла нашага голасу. Вакалатэрапія» ў межах праекту «Музыкатэрапія АртГранд».

У праграме – практыкаванні для зняцця галасавых заціскаў, якія дапамогуць прыбраць напружанне падчас публічнага выступу, вакалатэрапія.

Абавязковая рэгістрацыя тут.

14:0015:00, 15:0016:00, 16:0017:00 Майстар-клас малявання на какосавым малацэ

Вас чакае займальнае маляванне ў тэхніцы эбру (жывапісу на вадзе) для дарослых і дзяцей, а таксама выраб батанічных паштовак. Уменне маляваць не патрабуецца. Майстар-клас ладзіць мастацтвазнаўца Эльвіра Каралёва, аўтарка праекту «Я прыеду» – творчасці для маладзёнаў з інваліднасцю.

Абавязковая рэгістрацыя тут.

17:0019:00 Уводзіны ў постмадэрнізм

У працэсе майстар-класу ўдзельнікі пазнаёмяцца з асноўнымі прынцыпамі мастацкіх працэсаў у мастацкім жыцці Беларусі і свету. Кожны ўдзельнік зможа стварыць сваю постмадэрнісцкую кампазіцыю і далучыцца да сусветных тэндэнцыяў у мастацтве. Вядзе мастак Павел Архіпаў.

Абавязковая рэгістрацыя тут.

17:00–19:00 Майстар-клас правапаўшарнага малявання «Мастацкая імправізацыя гуашшу»

Вядзе мастак Даніл Галаднюк.

«Ружовыя дрэвы» на матывы мастака Грэяма Геркена (Graham Gercken).

Абавязковая рэгістрацыя тут.

Таксама вас чакаюць майстар-класы для дому і цела, дзе можна навучыцца гатаваць хатнія смачнасці, экалагічныя сродкі для догляду.

12:00–13:00 Як зрабіць малако, ёгурт і тварог без малака

На майстар-класе вы зможаце прыгатаваць кісленькі і лёгкі ёгурт, пяшчотны і салодкі, без цукру і сіропу тваражок ды альтэрнатыўны шакаладны ласунак для дзяцей. Усе рэцэпты сыраедныя.

Абавязковая рэгістрацыя тут.

*Усе майстар-класы платныя.

Больш падрабязная інфармацыя пра фестываль і майстар-класы – тут:

https://pasternak.by/masterclass

https://www.instagram.com/pasternak.by/

МГ belsat.eu

Стужка навінаў