Беларускаму добраахвотніку Аляксею Скоблю пасмяротна прысвоілі званне Героя Украіны


Загінулага падчас вайны ва Украіне беларуса Аляксея Скоблю (пазыўны Тур) Уладзімір Зяленскі ўганараваў званнем Героя Украіны, паведаміў Ян Мельнікаў, паплечнік Тура.

Аляксей загінуў месяц таму, 13 сакавіка, у абарончых баях за Кіеў, калі прыкрываў адыход сваіх байцоў.

Аляксей Скобля. Крыніца: Yan Melnikau/Facebook

Аляксей Скобля стаўся другім беларусам, якому прысвоілі званне Героя Украіны. Першы быў Міхаіл Жызнеўскі, якога забілі падчас пратэстаў на Майдане ў 2014 годзе.

Вядома яшчэ пра трох беларусаў, якія загінулі з пачатку вайны ва Украіне, беручы ўдзел у абарончых баях каля Кіева. Гэта Ілля Хрэнаў (Ліцвін), Зміцер Апанасовіч (Тэрор) і баец з пазыўным Ганс.

Гісторыі
На фронце, ад абстрэлаў і нават у Беларусі. Як беларусы гінуць ад расейскай вайны ва Украіне
2022.04.04 14:08

АД belsat.eu

Стужка навінаў