У Марыупалі расейцы рыхтуюць «парад перамогі» на 9 траўня. Мінабароны РФ: Абаронцы гораду здаліся ў палон


Пра планы расейцаў правесці на 9 траўня «парад перамогі» ў Марыупалі заявіў дарадца мэра гораду Пятро Андрушчанка.

Арганізацыяй параду, паводле Андрушчанкі, павінен заняцца былы дэпутат гарадской рады Марыупалю Канстанцін Івашчанка, якога расейцы прызначылі так званым мэрам. Ён атрымаў загад зачысціць частку цэнтральнага раёну гораду ад завалаў і целаў загінулых для правядзення там параду расейскіх войскаў.

«Мяркуючы па ўсім масіве звестак, акупанты плануюць менавіта ў Марыупалі правесці «карнавал перамогі» на 9 траўня ў выпадку поспеху «спецыяльнай аперацыі», – напісаў Андрушчанка.

Таксама паведамляюць, што ў Марыупалі дзеялі 13 мабільных крэматорыяў для ачысткі вуліцаў ад целаў загінулых мірных жыхароў. Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.

Усіх патэнцыйных сведкаў зверстваў расейскія вайскоўцы спрабуюць выявіць праз фільтрацыйныя лагеры ды знішчыць. Узброеныя сілы РФ таксама выкарыстоўваюць мабільныя крэматорыі для знішчэння целаў расейскіх вайскоўцаў, каб схаваць рэальную колькасць загінулых.

Гісторыі
Па той бок пекла. Марыупаль: другі месяц у блакадзе
2022.04.05 08:40

Паводле ўкраінскіх уладаў, у горадзе загінулі 20–22 тысячы чалавек, а сам Марыупаль за час баёў быў амаль цалкам зруйнаваны.

Раней афіцыйны прадстаўнік расейскага Міністэрства абароны Ігар Канашэнкаў паведаміў, што больш за тысячу ўкраінскіх вайскоўцаў з Марыупалю склалі зброю і здаліся. Тым часам дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч гаворыць, што на падмогу байцам палку «Азоў» у Марыупалі ў выніку складанага і рызыкоўнага манеўру прарваліся падраздзяленні марской пяхоты.

Гісторыі
Дзённікі жыхароў Марыупалю: па той бок пекла
2022.04.01 16:26

АД belsat.eu

Стужка навінаў