У Кіеў едуць цягніком прэзідэнты Літвы, Латвіі, Польшчы ды Эстоніі


Прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі ды Эстоніі едуць цягніком у Кіеў і ўжо ва Украіне. Пра гэта паведаміў у Twitter Гітанас Наўседа.

Анджэй Дуда, Гітанас Наўседа, Эгілс Лэвітс і Алар Карыс сустрэнуцца з Уладзімірам Зяленскім дзеля «палітычнага і вайсковага падтрымання», напісаў прэзідэнт Літвы Наўседа, і дадаў па-ўкраінску – «Разом до перемоги!».

Таксама з імі збіраўся прыехаць і прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер, але яго адмовіўся прыняць у Кіеве Уладзімір Зяленскі.

З пачатку вайны Украіну ўжо наведалі старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў пытаннях вонкавай палітыкі і бяспекі Жузэп Бурэль, прэм’ер-міністр Славаччыны Эдуард Гэгер, Вялікай Брытаніі – Борыс Джонсан, Чэхіі – Пэтр Фіяла, Польшчы – Матэўш Маравецкі і Славеніі – Янэз Янша, кіраўніца ўраду Літвы Інгрыда Шыманіце, канцлер Аўстрыі Карл Нэгамэр і дырэктар МАгАтЭ Рафаэль Гросі.

АД belsat.eu

Стужка навінаў