У Бучы і Барадзянцы ўсцяж хаваюць і шукаюць загінулых. Фотарэпартаж


У Барадзянцы працягваюць знаходзіць целы людзей на завалах разбураных дамоў. Шмат завалаў неразабраныя. У Бучы эксгумавалі целы маці і дваіх дзяцей, расстраляных у машыне падчас эвакуацыі. Як выглядае пахаванне ў знішчаных гарадах падчас вайны – у фотарэпартажы «Белсату».

Экскаватар загружае абломкі ў грузавік. У Барадзянцы працягваюць разбіраць завалы. Кіеўская вобласць, Украіна. 12 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Ратавальнік сочыць за разборам завалаў. Барадзянка, Кіеўская вобласць, Украіна. 12 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Ратавальнікі дастаюць цела са склепу аднаго з разбураных дамоў. Барадзянка, Кіеўская вобласць, Украіна. 12 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Паліцыя аглядае парэшткі, знойдзеныя падчас разбору завалаў. Барадзянка, Кіеўская вобласць, Украіна. 12 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Пошукавая група шукае целы ў масавым пахаванні каля царквы ў Бучы. Кіеўская вобласць, Украіна. 12 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Удзельнік пошукавай групы нясе эксгумаванае цела. Буча, Кіеўская вобласць, Украіна. 12 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Целы загінулых у Бучы людзей ляжаць у кодаўбе аўтамабіля. Буча, Кіеўская вобласць, Украіна. 12 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Парэшткі жанчыны і дваіх дзяцей, якія загінулі падчас эвакуацыі. Іх пахавалі каля царквы ў Бучы. Кіеўская вобласць, Украіна. 12 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Пошукавая група праводзіць эксгумацыю целаў жанчыны і дваіх дзяцей, якія загінулі падчас эвакуацыі з Бучы. Кіеўская вобласць, Украіна. 12 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

У ноч на 24 лютага Уладзімір Пуцін абвесціў пачатак вайны (у Расеі яе называюць «спецыяльнаю ваеннай аперацыяй») з мэтаю «дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі» Украіны. 27 лютага Украіна афіцыйна накіравала пазоў супраць Расеі ў Міжнародны суд ААН. У ім Кіеў просіць прыцягнуць Расею да адказнасці, у тым ліку за скажэнне панятку «генацыд» дзеля апраўдання агрэсіі супраць Украіны. З пачатку вайны Украіну пакінулі больш за 4,6 мільёна асобаў.

Масавыя забойствы мірных жыхароў у прадмесцях Кіева заходнія медыі і палітыкі ўжо назвалі генацыдам. Расейскі бок афіцыйна зняпраўджвае сваю датычнасць да забойстваў цывільнага насельніцтва.

Глядзіце таксама:

Барадзянка: яшчэ адно зруйнаванае прадмесце Кіева. Паглядзіце, як яно выглядае пасля расейскіх войскаў

«Людзі гарэлі жывымі». Паглядзіце, як цяпер выглядае Чарнігаў

«Усё вельмі сур’ёзна». Як праходзяць падрыхтоўчыя курсы ў тэрытарыяльную абарону, на якія чарга – два тыдні

«Еду да ўнучак, якіх ніколі не бачыў». Рэпартаж з цэнтру для ўцекачоў у польскім Жэшуве

Два тэрабаронца Кіева пабраліся шлюбам падчас вайны

ТК belsat.eu

Стужка навінаў