Ціна Караль: «Беларусы таксама нясуць святло на нашую зямлю»


У Варшаве 12 красавіка на стадыёне «Narodowy», адбыўся дабрачынны матч «Легіі» з «Дынама» (Кіеў), у якім перамагла ўкраінская каманда з лікам 3:1.

Падчас матчу адбыўся выступ украінскіх зорак на падтрыманне Украіны, сярод якіх былі Ціна Караль, Юлія Саніна, Кацярына Паўленка і Dorofeeva, а каля 200 жанчын, дзяцей і бабуль, якіх вайна прымусіла пакінуць дамы і ўцякаць у Польшчу, выйшлі на сцэну і сталі ў форме контураў Украіны. Кожны з іх быў на тым месцы, дзе геаграфічна месціцца іхны дом.

Падчас прэс-канферэнцыі ўкраінская спявачка Ціна Караль выказалася і пра беларусаў. На пытанне, ці змянілася стаўленне да беларусаў з пачатку вайны, яна адказала:

«Беларусы таксама нясуць святло на нашую зямлю ў нашых вачах. Хочацца сказаць важную рэч: Беларусь – гэта не малодшая сястра. Яна проста сястра, асоба. Важна разумець сваю ідэнтычнасць, і я заклікаю беларусаў разумець сваю ідэнтычнасць! Беларусы, я заклікаю вас не лезці сюды, ва Украіну: гэта не вашая вайна.

Мяне часта пытаюць пра боль. Ведаеце, гэта нагадвае мазахізм: табе балюча ці не? Я вельмі не люблю гэтае пытанне. Балюча ўсёй краіне і маці, якія згубілі сваіх дзяцей. Для нас вайна – адзін доўгі дзень. Мы асвятляем гэтую праблему штодня. Мы сёння – армія людзей, якія могуць данесці ўсяму свету праўду».

Гэты канцэрт – пачатак дабрачыннага еўрапейскага туру. Наступныя гарады – Дортмунд і Загрэб.

Гісторыі
Застаюцца ў сваіх гарадах, робяцца зоркамі сацсетак, гінуць пад абстрэламі. Украінскія мэры падчас вайны
2022.04.13 12:38

ЗХ, АД belsat.eu

Стужка навінаў