Пасля арышту на волю не выйшла старшыня незалежнага прафсаюзу «Нафтан»


Старшыню незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольгу Брыцікаву не выпусцілі на волю пасля 1,5 месяца арышту, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Старшыня незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольга Брыцікава.
Фота: gazetaby.com

Першы раз яе затрымалі 27 лютага на выбарчым участку «рэферэндуму» проста за тое, што сфатаграфавала бюлетэнь. За гэта Вользе далі 15 содняў, а пазней накінулі яшчэ 15 за «антываенную» вопратку.

10 сакавіка Брыцікаву судзілі трэці раз, нібыта за аркушы паперы з надпісам «Не вайне» на вокнах.

13 красавіка жанчыну мусілі адпусціць, але ў выніку яна была затрыманая яшчэ на 72 гадзіны. Паводле якой справы Вольгу трымаюць цяпер − невядома.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў