На вайне ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус-добраахвотнік


Яшчэ адзін беларус-добраахвотнік загінуў на вайне ва Украіне. Гэта баец 24-й механізаванай брыгады ўкраінскіх Збройных сілаў Зміцер Рубашэўскі з пазыўным Ганс.

З нядаўняга часу Ганс быў у складзе 24-й механізаванай брыгады ЗСУ.

Фота: Cialeznikau Antos/Facebook

Хлопец прыехаў ваяваць за Украіну яшчэ ў 2015 годзе. Быў некалькі разоў паранены.

З пачатку вайны ва Украіне, у баях за абарону Кіева, загінулі яшчэ тры беларусы: Ілля Хрэнаў (Ліцвін), Зміцер Апанасовіч (Тэрор) і Аляксей Скобля (Тур), якому пасмяротна прысвоілі званне Героя Украіны.

Гісторыі
На фронце, ад абстрэлаў і нават у Беларусі. Як беларусы гінуць ад расейскай вайны ва Украіне
2022.04.04 14:08

АД belsat.eu

Стужка навінаў